У фінале мужчынскага хакейнага турніру Алімпіяды згуляюць Канада і ЗША
Фінал пройдзе ў нядзелю ў апошні дзень Алімпіяды.
Ці здолеюць ЗША выйграць хакейны турнір? Фота: Bruce Bennett/Getty Images
Канада ў сваім паўфінале ў пятніцу перамагла Фінляндыю з лікам 3:2, а ЗША выйгралі ў Славакіі 6:2.
Славакія і Фінляндыя сёння згуляюць у матчы за 3‑е месца (пачатак а 22:40 па Мінску).
Фінал пройдзе ў нядзелю і пачнецца а 16:10.
Канада дзевяць разоў выйгравала хакейны турнір на Алімпіядзе, у тым ліку ў ХХІ стагоддзі ў 2002, 2010 і 2014 гадах.
ЗША двойчы, прычым калі Зімовая Алімпіяда праходзіла ў іх краіне: у 1960‑м і так званы «цуд на лёдзе» 1980 года, калі турнір выйграла зборная, складзеная са студэнтаў. У 2022 годзе перамогу святкавала Фінляндыя.