БЕЛ Ł РУС

Памерла Ана Мердак Ман, былая жонка медыямагната і прататып гераіні «Спадкаемцаў»

21.02.2026 / 08:32

Nashaniva.com

Ана Мердак Ман, пісьменніца і былая жонка Руперта Мердака, памерла ва ўзросце 81 года, паведамілі ў яго медыякампаніі.

Ron Galella/Ron Galella Collection via Getty Images

Пражыўшы ў шлюбе з медыямагнатам 31 год, яна, як піша New York Post, была «актыўным партнёрам» пры стварэнні карпарацыі News Corp.

«Ён ніколі не прымаў важных бізнэс-рашэнняў без яе ўдзелу», — піша Australian, яшчэ адно выданне з яго медыяхолдынгу.

Мердак Ман была маці траіх дзяцей медыямагната: Элізабэт, Джэймса і Лахлана Мердака, які зараз з'яўляецца старшынёй тэлекампаніі Fox і News Corp.

У 1999 годзе развод Мердакаў стаў адным з самых дарагіх у гісторыі — Мердак-Ман атрымала кампенсацыю 1,7 млрд даляраў. Ужо праз 17 дзён Мердак ажаніўся са сваёй трэцяй жонкай Вендзі Дэнг.

У інтэрв'ю пасля разводу Мердак-Ман сказала выданню Australian Women's Weekly: «Думаю, наперадзе шмат гора і цяжкасцей» — маючы на ўвазе спадкаемцаў у медыяімперыі Мердака.

Бітва за медыяімперыю натхніла на стварэнне знакамітага тэлесерыяла «Спадкаемцы» — а таксама разгортвалася ў рэальным жыцці ў судах.

Яна завяршылася тым, што восенню мінулага года сям'я 94‑гадовага медыямагната дасягнула пагаднення — кантроль над медыяімперыяй захавае 54‑гадовы Лахлан Мердак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула