БЕЛ Ł РУС

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў

21.02.2026 / 15:35

Nashaniva.com

Серыя створана ў гонар «дзвюх яскравых постацяў беларускай культуры» — Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Калекцыя створаная пры ўдзеле Літаратурнага музею Максіма Багдановіча.

«Гэта калекцыя пра мову, культуру і сучаснае бачанне беларускай літаратурнай традыцыі. Гадзіннікі створаныя як стыльны аксесуар з глыбокім культурным напаўненнем, што заўсёды будзе актуальны. <…>. Гадзіннікі з глыбокім сэнсам, дзе кожная мадэль нагадвае пра сілу беларускага слова», — гаворыцца на сайце «Луча».

Гадзіннікі выйшлі ў дзвюх мадэлях — мужчынскай і жаночай.

«Два погляды, два галасы, адзін рытм беларускага народу», — зазначае брэнд.

Максіма Багдановіча вытворцы гадзіннікаў апісваюць як стрыманую і інтэлектуальную асобу, як і ягоныя вершы, у якіх адчуваецца дакладнасць формы, гармонія думкі і руху:

«Яго творчасць — спалучэнне яснасці думкі і музычнасці слова, традыцыі і мадэрну. Ён здолеў паказаць, што мова можа быць не толькі мовай «тутэйшых», але і мовай літаратуры, мастацтва, духоўнай вышыні».

Пра Алаізу Пашкевіч (Цётку) пішуцца так: «Светлая, лірычная, поўная паэтычнай сілы і пяшчоты. Яе слова — голас спагады і міласэрнасці, веры ў тое, што культура — гэта шлях да свабоды. Цётка адкрыла новае вымярэнне беларускай літаратуры — жаночае, грамадзянскае, адухоўленае. Яе творы гучалі як маніфест веры ў будучыню беларускага народу».

Кожны гадзіннік камплектуецца двума раменьчыкамі, якія «дазваляюць змяняць характар аксесуара ў залежнасці ад настрою»:

— светлы з вышыўкай, што адсылае да традыцыйнага дэкаратыўнага мастацтва.

— цёмны з цісненнем — больш стрыманы і ўніверсальны.

Корпус гадзінніка зроблены з нержавейнай сталі. Цыферблат пакрыты сапфіравым шклом.

Серыя абмежаваная — 400 асобнікаў (па 200 кожнай мадэлі).

Кошт — 175,66 еўра. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула