БЕЛ Ł РУС

У Паставах тушылі пажар у інтэрнаце

21.02.2026 / 17:16

Nashaniva.com

Паведамленне аб пажары ў інтэрнаце па вуліцы Гайдара ў Паставах паступіла ратавальнікам ад відавочцаў у 12.04. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася задымленне з вокнаў другога і трэцяга паверхаў, паведамляе прэс-служба МНС.

Работнікамі МНС з 2‑га і 3‑га паверхаў выратаваныя 12 чалавек, з якіх чацвёра дзяцей. Адзін чалавек пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны. 

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы пажару працавалі 4 адзінкі тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула