БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці ў Мінску загарэўся аўтамабіль

21.02.2026 / 18:31

Nashaniva.com

Днём 21 лютага каля дома №42 на праспекце Незалежнасці ў Мінску (гэта на рагу з вуліцай Казлова) загарэўся аўтамабіль BMW. 33‑гадовы кіроўца заўважыў дым, які ішоў з-пад капота, і адразу выйшаў з машыны.

Пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС, што прыбылі на месца, а таксама людзі, якія апынуліся побач і дапамаглі патушыць узгаранне.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Прычыны і абставіны ўзгарання цяпер высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула