БЕЛ Ł РУС

Ва Уздзенскім раёне хлопчык катаўся на цюбінгу і трапіў пад машыну

21.02.2026 / 21:42

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся 21 лютага каля 13:45 у вёсцы Падсадскія Уздзенскага раёна, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Дзевяцігадовы хлопчык, з’язджаючы з горкі на цюбінгу, выехаў на праезную частку і сутыкнуўся з аўтамабілем «УАЗ», якім кіраваў мужчына 1969 года нараджэння.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння дзіця атрымала траўмы і было шпіталізавана ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула