БЕЛ Ł РУС

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне

21.02.2026 / 22:52

Nashaniva.com

21 лютага ў Горках правялі незвычайныя спаборніцтвы — трактарны біятлон. Як паведамляе тэлеканал СТБ, у іх спалучыліся хуткасць, трапнасць, пераадоленне бездарожжа і нават 100 літраў юшкі для ўдзельнікаў і гасцей.

Сёлета ў спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 20 чалавек з розных куткоў Беларусі. Сярод іх былі не толькі мужчыны, але і дзяўчаты.

Спачатку трактарны біятлон задумваўся як невялікае студэнцкае мерапрыемства. Аднак сёлета студэнтаў сёлета было няшмат — толькі пяць з 24 удзельнікаў прадстаўлялі аграрныя ВНУ. Астатнія — вопытныя механізатары з розных гаспадарак краіны. 

У фінале сярод дзяўчат перамагла студэнтка Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі Вольга Цуп. Сярод мужчын найлепшым стаў Дзяніс Карнавухаў, работнік камунальнай службы. 

Чытайце таксама:

Як у Смаргонскім раёне прайшлі спаборніцтвы па трактарным біятлоне 

«Калі прыйшоў, атрымліваў 2000 даляраў. А летась толькі 500». Гісторыя МТЗ: ад прамысловага гіганта да гіганцкага даўжніка 

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ

Каментары да артыкула