БЕЛ Ł РУС

На Салігоршчыне гарэла ферма з цялятамі

22.02.2026 / 10:11

Nashaniva.com

У ноч на 22 лютага на малочна-таварнай ферме ў аграгарадку Старыя Цярушкі адбыўся пажар. Пад навесам будынка загарэліся цюкі з саломай.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, адкрытае полымя ўжо хутка распаўсюдзілася па сухой саломе.

Ратавальнікі разам з супрацоўнікамі гаспадаркі вывелі з небяспечнай зоны 54 цяляці.

Жывёлы не пацярпелі, сярод людзей ахвяр таксама няма.

Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыну ўзнікнення агню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула