Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі
Ён быў аператарам на тэлеканале «Беларусь-1», праходзіў па справе «Прэс-клуба».
Дзяніс Сакалоўскі быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе «Прэс-клуба Беларусь». Вызвалены 23 жніўня 2021 года на падставе памілавання.
Дзяніс Сакалоўскі працаваў аператарам на БТ больш за 10 гадоў, звольніўся з «Белтэлерадыёкампаніі» неўзабаве пасля выбараў 2020 года.