БЕЛ Ł РУС

Памерла Ірына Зварыка

22.02.2026 / 14:09

Nashaniva.com

13 лютага раптоўна памерла мастацтвазнаўца Ірына Зварыка, якая 49 гадоў адпрацавала ў Нацыянальным гістарычным музеі. Ёй было 73 гады. 

Ірына Зварыка

«20 артыкулаў і каталог гістарычнага партрэта застануцца памяццю аб яе самаадданай працы. Але для многіх людзей гэта светлы чалавек, вытанчаная жанчына, якая любіла жыццё і шчыра радавалася кожнаму дню», — напісала ў сацсетках пра Ірыну Зварыка адна з калег.

Публікацыі Ірыны Зварыка былі прысвечаныя мастацкай творчасці Францыска Скарыны, аналізу розных партрэтаў і карцін з музейных збораў Беларусі. Яна ўдзельнічала ў арганізацыі выстаў «Гiстарычны партрэт Вялiкага Княства Лiтоўскага XVI-XVIII стагоддзяў», «Слуцкія паясы», «Гісторыя Беларусі ў партрэтах і геральдыцы», «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў», «Сакральная культура Касцёла Беларусі», да некаторых з іх уклала каталогі.

Чытайце таксама:

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Памёр Міхась Губернатараў

Памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі

Каментары да артыкула