БЕЛ Ł РУС

Акцёр Купалаўскага тэатра пахваліўся, што ўжо 5 гадоў грае ў «Паўлінцы». Але напісаў з памылкай

22.02.2026 / 19:40

Nashaniva.com

Малады акцёр Купалаўскага тэатра Ілля Крук, які прыйшоў у трупу пасля пратэстаў 2020 года, падзяліўся ў сацсетках сваім гонарам і болем.

«5 лет, как я уже играю Якіма в знаменитой «Паўлінке». P.S. За это время прошло около 250 показов спектакля», — напісаў акцёр па-руску ў Threads.

А пасля, прыклаўшы скрыншот нечага каментара, што ён займае месца таленавітых акцёраў, якіх выцеснілі праз іх нязгоду з рэжымам, дадаў:

«І ўжо 5 гадоў, як я атрымліваю такія каментары ў свой адрас, у адрас сваіх калегаў і сяброў, 5 гадоў таму гэта было вельмі страшна, здавалася, што я злыдзень, не акцёр — а ганьба, што мая кар'ера скончана.

А цяпер я разумею, што я займаюся сваёй любімай справай, для некаторых адкрываю свет беларускай культуры і мастацтва.

Дык ці вартыя гэтыя каментары чыйгосьці лёсу? Хіба робіць гэта свет святлейшым і дабрэйшым?»

Цяпер у каментарах да допісу акцёру яму зрабілі заўвагу, што ён з памылкай напісаў пра спектакль (правільна — у «Паўлінцы»).

«Шкада, што граючы ў «Паўлінцы» на беларускай мове, вы не ў стане напісаць па-беларуску, а яшчэ і робіце грубую памылку ў канчатках беларускіх слоў».

«Прыкра, што акцёры Купалаўскага нават беларускай мовай не карыстаюцца і не могуць вывучыць, што правільна ў «Паўлінцы». Але чаго чакаць ад такога тэатра».

Некаторыя прыгадалі і разгром тэатра пасля 2020 года.

25‑гадовы Ілля Крук з Брэста. Ён выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Ён стаў самым маладым акцёрам, які калі-небудзь іграў Якіма, і адным з самых маладых купалаўцаў. У Купалаўскі ён прыйшоў на 4‑м курсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула