БЕЛ Ł РУС

«БелДжы» пашырае завод

22.02.2026 / 19:57

Nashaniva.com

Кампанія «БелДжы» рыхтуецца да другой чаргі будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

Фота: belgee.by

Праект будзе рэалізаваны на тэрыторыі дзеючага прадпрыемства ў Барысаўскім раёне, недалёка ад аграгарадка Перасады (траса Р-53, 35‑ы кіламетр), паведамляе «Точка».

Згодна з дакументацыяй, апублікаванай на партале дзяржзакупак, работы ацэньваюцца прыкладна ў 90 млн рублёў з улікам падатку на дабаўленую вартасць. Плошча новых аб'ектаў перавысіць 30 тыс. м².

Старт работ намечаны адразу пасля падпісання дамовы, а завяршыць будаўніцтва збіраюцца за 18 месяцаў.

Праект другой чаргі прадугледжвае не толькі ўзвядзенне новых карпусоў, але і маштабную мадэрнізацыю існуючых магутнасцей. На прадпрыемстве з'явіцца новы цэх штампоўкі.

Таксама рэканструююць цэхі зваркі і зборкі, абновяць энергетычную станцыю.

Акрамя вытворчых будынкаў, на тэрыторыі пракладуць новыя інжынерныя сеткі: вадаправод, каналізацыю, цеплатрасы і газаправод. Таксама ўладкуюць вонкавае асвятленне і дарогі. Плануецца, што асноўнае тэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці будзе пастаўляць і мантаваць сам заказчык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула