БЕЛ Ł РУС

На Байкале спалілі пудзіла спевака Шамана, які палізаў на возеры лёд

22.02.2026 / 20:40

Nashaniva.com

На Байкале спалілі пудзіла з фатаграфіяй пракрамлёўскага спевака Shaman. Такім чынам мясцовыя жыхары адзначылі Масленіцу.

Фота: сацсеткі

Гэта адбылося пасля перформансу артыста, на якім той аблізаў лёд возера і падпісаў відэа «18+», паведамляе Astra. Той ролік завірусіўся ў інтэрнэце і стаў мемам.

Скрыншоты таго відэа спевака

«Для карэнных народаў і для многіх мясцовых жыхароў Байкал — сакральнае месца. Не лакацыя для хайпу, не фон для «кантэнту», не дэкарацыя для эпатажу, — напісаў іркуцкі актывіст Дзяніс Букалаў.

— Байкал патрабуе пэўных паводзін. І гэты перформанс — не толькі рэакцыя на «аблізванне лёду». Ён пра тое, што непрыстойныя паводзіны на Байкале рэгулярна прыводзяць да трагедый: аўтамабілі ідуць пад лёд, людзей збіваюць судны на паветранай падушцы, гінуць тыя, хто ўспрымае возера як атракцыён.

Гэты перформанс яшчэ і пра тое, пра што дзесяцігоддзямі кажуць эксперты: пра пагрозы Байкалу. Але ўсё заканчваецца размовамі. Зноў пайшлі дыскусіі пра ачышчальныя збудаванні. Зноў «вось-вось пабудуем». Але ніхто не глядзіць у корань праблемы. Ачышчальныя не будуць пабудаваны і не будуць правільна працаваць, пакуль не прыняты адэкватныя нарматывы на сцёкі ў Байкал. А да таго часу неачышчаныя сцёкі будуць зліваць у возера, апраўдвацца і пераносіць тэрміны бясконца.

Таму пытанне ўжо не ў тым, хто што лізнуў. Пытанне ў тым, што Байкалу даўно патрэбны кодэкс паводзін: для турыстаў, для бізнесу, для артыстаў, для чыноўнікаў», — напісаў экаабаронца.

Нядаўна, у Байкале патанула «буханка» з кітайскімі турыстамі. Перавозчык не меў афіцыйнай рэгістрацыі і працаваў нелегальна, ігнаруючы забароны на выезд на лёд у небяспечных месцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула