БЕЛ Ł РУС

Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы

22.02.2026 / 21:12

Nashaniva.com

«І тыя, і іншыя, будзем так казаць, вельмі блізкія да таго, каб заявіць у дачыненні да іх пра тое, што яны праяўляюць экстрэмісцкія ідэі».

Скрыншот відэа СТБ

Міністр інфармацыі Марат Маркаў у эфіры СТБ закрануў моўнае пытанне.

«Вы самі бачыце, што менавіта вакол моўных праблем у нас ламаюць дзіды, скажам так. І існуе дзве абсалютна дыяметральна супрацьлеглыя групы. Адны, якія гавораць пра тое, што беларускую мову ўшчамляюць у краіне, іншыя, якія крычаць пра тое, што ўшчамляюць рускую мову.

І тыя, і іншыя, яны працуюць не на карысць дзяржавы. І тыя, і іншыя, будзем так казаць, вельмі блізкія да таго, каб заявіць у дачыненні да іх пра тое, што яны праяўляюць экстрэмісцкія ідэі, таму што спрабуюць унесці разлад у наша грамадства. І з тымі, і з іншымі, трэба змагацца».

Маркаў дадаў, што недапушчальна па моўнай прыкмеце дапускаць раскол.

«Менавіта на гэтым здзяйсняліся цяжкія злачынствы ў многіх краінах, менавіта па нацыянальнай і па моўнай прыкмеце. (…) Таму ў гэтым плане пазіцыя міністэрства будзе вельмі жорсткай», — адзначыў Маркаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула