БЕЛ Ł РУС

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны

23.02.2026 / 09:34

Nashaniva.com

Масленічныя гулянні прайшлі ля супермаркета на вуліцы Пляханава, 91, — на пляцоўцы былога ўніверсама «Серабранка», піша Onliner.by.

Нагодай для ажыятажу стала раздача бліноў, якую арганізавала гандлёвая сетка «Санта». Усяго ў сталіцы раздалі каля 2000 бліноў. На месцы бліны былі з ікрой, сырам, рыбнымі і салодкімі начынкамі, іх раздавалі ўсім жадаючым без дадатковых умоў.

На свята прыйшлі некалькі тысяч чалавек — у асноўным сем'і з дзецьмі. Для гасцей працавалі вядучы, дыджэй і аніматары, праходзілі конкурсы з прызамі. Адным з самых папулярных забаў стала спаборніцтва па падкідванні і перагортванні муляжу вялікага бліна.

Масленічныя мерапрыемствы прайшлі таксама ў Гродне, Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску і Пінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула