Прэзідэнта Літвы Наўседу выпісалі з бальніцы
Раней ён перанёс аперацыю на перадплеччы.
Ілюстрацыйнае фота
У панядзелак раніцай прэзідэнт Гітанас Наўседа быў выпісаны з бальніцы, піша LRT са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта.
У нядзелю ўвечары паведамлялася, што кіраўнік Літвы атрымаў бытавую траўму дома. Пасля аказання першай дапамогі кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Рэспубліканскую Віленскую ўніверсітэцкую бальніцу, дзе яму была праведзена аперацыя з-за парэзанай раны левага перадплечча.
Планавалася, што пасля аперацыі Наўседа застанецца ў бальніцы на ноч.