Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ
Такую карцінку у двары аднаго з мінскіх дамоў заўважыў фотакарэспандэнт Onliner.by.
Onliner.by
Выпаў снег, яго актыўна прыбіралі з праезнай часткі, і ў нейкі момант два ровары аказаліся схаваныя дзесьці ў снежным сумёце.
Цяпер снег растае, і ровары зноў з’яўляюцца свету.
Нізкія тэмпературы, вільготнасць, соль — усё гэта без сумнення знішчыць і метал, і змазку ў падшыпніках, і нават гуму і сінтэтычныя матэрыялы.