БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ

23.02.2026 / 17:42

Nashaniva.com

Жыхары Бабруйска заўважылі незвычайных суседзяў — сям'ю курапатак, якая атабарылася побач з прадпрыемствам «Белшына». Птушкі пасяліліся каля вытворчых карпусоў і ўжо паспелі стаць мясцовай славутасцю, піша мясцовае выданне «Шинник».

Фота: shinnik.by

З-за таго, што курапаткі вольна перамяшчаюцца па тэрыторыі завода, перыядычна спрацоўвае сігналізацыя. Аднак работнікі ставяцца да нечаканых «гасцей» з разуменнем і нават з усмешкай.

Фота: shinnik.by

Арнітолагі тлумачаць, што птушкі перабіраюцца ў горад найперш праз суровую зіму. Глыбокі снег і моцныя маразы ўскладняюць пошук корму ў прыродзе. У гарадскіх умовах іх прыцягвае так званае «тэхнагеннае цяпло» — побач з прадпрыемствамі лягчэй знайсці адкрытыя ўчасткі зямлі і, адпаведна, ежу. Акрамя таго, у горадзе менш натуральных ворагаў, напрыклад, лісаў, таму птушкі адчуваюць сябе ў большай бяспецы.

Мясцовыя жыхары ахвотна фатаграфуюць птушак і жартуюць, што гэта своеасаблівы народны прагноз надвор’я: паводле прыкмет, калі курапаткі трымаюцца бліжэй да людзей, значыць, зіма яшчэ не скончылася і можа паказаць свой характар.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі

Увялі забарону на разбурэнне птушыных гнёздаў

Буслы стартавалі з Афрыкі дадому

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА

Каментары да артыкула