«Прыедуць без віз, як у 1945-м»: Мядведзеў прыгразіў ЕС ваенным уварваннем
Заступнік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядведзеў рэзка адрэагаваў на ініцыятыву высокай прадстаўніцы Еўрапейскага саюза Каі Калас забараніць уезд расійскім вайскоўцам у Шэнген.
Фота: Andre Penner / AP
У сваім паведамленні ў сацыяльных сетках ён назваў Калас «бландзіністым пацуком» і заявіў, што расійскія ваенныя «могуць увайсці без віз, калі захочуць — як у 1812 ці 1945 гадах», выказваючы іранічнае стаўленне да намераў Еўрасаюза.
Заява Мядведзева з'явілася ў той жа дзень, калі ў ЕС разглядалі новыя санкцыі супраць Расіі. Раней высокая прадстаўніца ЕС Кая Калас паведаміла, што разам з Еўракамісіяй працуюць над механізмам, які не дазволіць сотням тысяч былых расійскіх вайскоўцаў свабодна ўязджаць у Шэнгенскую зону.
«Мы не хочам, каб ваенныя злачынцы і дыверсанты перасоўваліся нашымі вуліцамі», — падкрэсліла яна.