БЕЛ Ł РУС

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

24.02.2026 / 10:33

Nashaniva.com

У Езярышчы было ноччу мінус 3,2°С, у Полацкім раёне — -2,4°С, у Верхнядзвінску — -2,1°С.

У Мінску ноччу было +0,1°С, у Гродне +2,1°С, у Брэсце +3°С.

Яшчэ ўчора ў Езярышчы было -17,1°С, у Полацкім раёна было -16°С.

У найбліжэйшыя дні моцных маразоў не чакаецца.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Рэкорд гэтай зімы быў 2 лютага, калі на метэастанцыі «Палеская» было мінус 31,1°С, у Мінску было мінус 28,5°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула