БЕЛ Ł РУС

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы

24.02.2026 / 12:30

Nashaniva.com

Паўднёвая частка Мінска працягвае маштабную трансфармацыю. Цяпер асноўны фокус будаўнікоў скіраваны на мікрараён Лошыца-10. Асаблівасцю новага квартала стане яго непасрэдная блізкасць да Чыжоўскага вадасховішча.

Гэта ўчастак сярэдняга памеру, абмежаваны вуліцамі Манюшкі — Турава — Лучыны — Смоліча. Адным сваім бокам ён выходзіць проста на Чыжоўскае вадасховішча.

Як распавядае «Мінскбуд» у тэлеграм-канале, цяпер усе сілы і час рабочыя аддаюць дому №4б паводле генплана. Гэта панэльны дзесяціпавярховік на чатыры пад’езды і 159 кватэр. Яна сабрана з канструкцый МАПІДа — серыя М 464‑У1 (без эркераў і іншых упрыгожанняў).

«Навабудоўля завершана мантажом, выкананы дах, усталяваныя аконныя блокі. На чарзе — аздабленне і чыставыя спецработы. У спрыяльны перыяд будаўнікі завершаць перападключэнне сетак і выканаюць добраўпарадкаванне», — адзначаюць у «Мінскбудзе».

Неўзабаве ў рост пойдуць яшчэ два шматпавярховіка: №4А і №3 паводле генплана.

Дом №3 будзе мець раскошны від на Чыжоўскае вадасховішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула