Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго
Беларускі метал-гурт Gods Tower паляцеў на Кіпр, каб выступіць там з канцэртам, але без Леслі Найфа (Уладзіслава Наважылава).
Wizz Air, якой з Варшавы мусіў ляцець Наважылаў, не пусціла музыку на борт з літоўскім праязным дакументам, у музыканта няма беларускага пашпарта.
«Gods Tower ляціць на Кіпр, а я не магу туды трапіць, бо ў мяне зараз няма беларускага пашпарту, ён пратэрмінаваны. Замест яго я маю літоўскі праязны дакумент — пашпарт замежніка. Высветлілася, што на Кіпры гэтая штука не працуе, і таму мне проста нельга сесці ў самалёт. Gods Tower прыйдзецца рабіць нешта новае.
Яны будуць граць жыўцом, а я буду спяваць у Варшаве, і гэта будзе, мне здаецца, такая прарыўная штука для беларускага металу», — распавёў у фэйсбуку лідар гурту.
Gods Tower выступіць у Лімасоле 26 лютага.