БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі

24.02.2026 / 13:34

Nashaniva.com

Нацыянальнае кадастравае агенцтва (НКА) выклала даныя аб вартасці зямельных участкаў як часткі нацыянальнага багацця Беларусі.

Паводле інфармацыі НКА, агульная вартасць зямель рэспублікі перавышае 615,37 млрд рублёў — гэта 37,2% ад усіх эканамічных актываў краіны.

Найбуйнейшы ўклад у гэтую суму ўносяць землі гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу: нягледзячы на ўсяго 1,6% тэрыторыі, яны забяспечваюць 33% агульнай вартасці. Пры гэтым сельскагаспадарчыя землі займаюць больш плошчы.

У НКА падкрэсліваюць, што вартасць зямель расце штогод прыкладна на 10%. Прычыны — рост цэн на нерухомасць, пашырэнне гарадскіх зон і рост эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, паведамляе прэс-служба агенцтва.

Для параўнання, актывы Ілана Маска ў лютым перавысілі 800 мільярдаў даляраў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула