БЕЛ Ł РУС

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM

24.02.2026 / 14:07

Nashaniva.com

23 лютага акцыі IBM абваліліся на 13,2% — гэта найбуйнейшае аднадзённае падзенне кампаніі з кастрычніка 2000 года. Прычынай стала заява Anthropic аб тым, што Claude Code здольны мадэрнізаваць састарэлыя сістэмы на мове COBOL — ключавым кірунку бізнэсу IBM, піша dev.by.

У блогу Anthropic гаворыцца, што Claude Code можа аўтаматызаваць «этапы аналізу і вывучэння, якія займаюць асноўную частку намаганняў пры мадэрнізацыі COBOL». 

COBOL (Common Business-Oriented Language), распрацаваны ў канцы 1950‑х гадоў, дагэтуль шырока выкарыстоўваецца. Паводле даных Anthropic, каля 95% аперацый банкаматаў у ЗША апрацоўваюцца з выкарыстаннем COBOL.

Мадэрнізацыя такіх сістэм традыцыйна патрабавала «сціжмы кансультантаў і ручнога аналізу», аднак інструменты ШІ, як сцвярджае кампанія, здольныя «перакуліць эканоміку працэсу».

Інвестары ўспрынялі заяву Anthropic як пагрозу бізнесу IBM, якая гістарычна зарабляе на падтрымцы і мадэрнізацыі састарэлых сістэм. На фоне распродажу акцыі кампаніі знізіліся больш чым на 24% з пачатку года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула