БЕЛ Ł РУС

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля

24.02.2026 / 14:29

Nashaniva.com

Адзін з беларускіх маркетплэйсаў пачаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля, заўважыў Telegraf.by.

Першай гандлёвай пляцоўкай, якая перайшла на новы графічны знак беларускага рубля, афіцыйна зацверджаны Нацбанкам у пачатку лютага, стаў маркетплэйс Emall.

Цяпер на віртуальнай вітрыне гандлёвай пляцоўкі замест звычайных BYN або «руб.» красуецца новы сімвал — вялікая кірылічная літара «Б» з гарызантальнай рыскай.

Пры першым адкрыцці старонкі карыстальніку выводзіцца абвестка: «Новае абазначэнне валюты. Знаёмцеся, гэта новы сімвал беларускага рубля. Ён замяняе звыклы «р.». У сацыяльных сетках пачаліся спрэчкі аб прыгажосці і дарэчнасці сімвала.

«Сёння на emall ўпершыню ўбачыла новы знак беларускага рубля ў абарачэнні. Вельмі адназначныя эмоцыі выклікае… Беларусы, што думаеце па гэтым пытанні?» — падзялілася карыстальніца пад нікам agness.karpach.

У каментарыях пачалося:

Сам маркетплэйс прыйшоў у каментарыі і заявіў:

«Цяпер у трэдах казахі адразу зразумеюць, што ветка беларуская:)»

Выданне нагадвае: праблема з увядзеннем новага графічнага знака беларускага рубля заключаецца ў першую чаргу ў тым, што яго пакуль афіцыйна няма ў Юнікодзе.

Толькі пасля таго, як новы знак атрымае ўласны ўнікальны лікавы код у міжнародным стандарце кодаў сімвалаў, яго можна будзе так жа лёгка і зручна выкарыстоўваць у друку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула