БЕЛ Ł РУС

Мінчук скінуў ровар з балкона і стаў фігурантам крымінальнай справы

24.02.2026 / 16:24

Nashaniva.com

У Ленінскае РУУС звярнулася жанчына, якая расказала пра крадзёж ровара з тамбура шматкватэрнага дома

Міліцыя ўстанавіла, што да крадзяжу мае дачыненне 52‑гадовы раней асуджаны за маёмасныя злачынствы сусед.

Ровар пабачылі пад яго балконам.

Мужчына пачуў, што міліцыя апытвае жыхароў, спалохаўся і выкінуў скрадзены транспартны сродак з шостага паверха.

Заведзена крымінальная справа, паведамляе «Міліцыя Мінска»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула