БЕЛ Ł РУС

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы

25.02.2026 / 10:00

Арына Жураўская

Стартавая цана джынсаў Зіны Купрыяновіч — 1555 рублёў. Але колькасць удзельнікаў аўкцыёну спявачку засмучае.

Зіна Купрыяновіч (Zina Bless). Тут і далей фота з яе сацсетак

Зіна Купрыяновыч прадстаўляла Беларусь на «Еўрабачанні» ў 2019 годзе, у фінале заняла перадапошняе месца.

Так атрымалася, што менавіта яна стала апошняй удзельніцай нашай краіны на самым папулярным музычным конкурсе Еўропы. Бо ў 2020 годзе «Еўрабачанне» адмянілі праз каранавірус, а ў 2021 годзе Беларусь увогуле дыскваліфікавалі.

Цяпер артыстка выступае пад псеўданімам Zina Bless. Нядаўна яна вырашыла прадаць свае старыя джынсы і арганізавала аўкцыён на сваёй старонцы ў інстаграме.

Кажа, гэта першыя і адзіныя джынсы, якія цалкам абшытыя біркамі ўручную. Сама спявачка носіць адзенне памеру XS, але гэтыя джынсы — L. Калі спатрэбіцца, джынсы ўшыюць пад меркі пакупніцы.

Zina Bless паставіла стартавую цану — але ў каментарах чаргі з ахвочых не атрымалася. Толькі адзін чалавек — сур’ёзна ці жартуючы — прапанаваў 1666 рублёў.

Такая сітуацыя артыстку пакрыўдзіла. Яна напісала ў сторыс: «1666 апошняя цана? Ці ў мяне аўдыторыя без грошай? Я не зразумела!»

Чытайце таксама:

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон

Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра

Беларуская блогерка прадае бутэлькі колы па 100 рублёў і не толькі. За дзень яна зарабіла больш, чым некаторыя за паўгода

Каментары да артыкула