БЕЛ Ł РУС

Трамп прымерыў залаты медаль Алімпіяды і адмовіўся яго вяртаць

25.02.2026 / 08:05

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША аказаўся ў цэнтры ўвагі падчас прыёму хакейнай зборнай ЗША ў Белым доме.

Фота: сацсеткі асістэнткі Белага дома Марго Марцін 

Падчас урачыстай сустрэчы з чэмпіёнамі Алімпіяды-2026 Трамп атрымаў з рук форварда амерыканскай зборнай Мэцью Ткачука залаты медаль і адразу павесіў яго сабе на шыю. Агледзеўшы ўзнагароду, кіраўнік дзяржавы з усмешкай заявіў пад агульны смех: «Цяпер я яго не вярну. Выменяю на што-небудзь».

Зборная ЗША па мужчынскім хакеі заваявала золата Алімпійскіх гульняў-2026 у Італіі, абыграўшы Канаду ў фінале з лікам 2:1 у авертайме.

Амерыканскія хакеісты выйгралі золата зімовай Алімпіяды ўпершыню за апошнія 46 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула