БЕЛ Ł РУС

Пад Запарожжам чацвёра загінулі ў выніку расійскага ўдару па сяле

25.02.2026 / 09:55

Nashaniva.com

Расійскія вайскоўцы каля 22:00 нанеслі авіяўдар па адным з сёлаў у Запарожскім раёне, што прывяло да чалавечых ахвяр, паведаміла раніцай у сераду Дзяржаўная служба Украіны ра надзвычайніх сітуацыях.

Паводле даных ратавальнікаў, у выніку ўдару ў сяле быў разбураны жылы дом, з-пад завалаў дасталі целы трох чалавек.

Па іншым адрасе быў пашкоджаны двухпавярховы жылы дом. Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела яшчэ аднаго чалавека. Траўмы атрымала дзіця, — гаворыцца ў паведамленні.

Расійскія вайскоўцы атаку не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула