БЕЛ Ł РУС

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»

25.02.2026 / 10:24

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў выказаўся супраць удараў па палітычных цэнтрах і месцах знаходжання лідараў дзвюх ваюючых краін.

Фота: Yan Dobronosov/Global Images Ukraine via Getty Images

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці, умоўна, Валдай. Тым больш цяпер, калі ідзе няпросты працэс мірных перамоваў», — сказаў у каментарыі РБК-Украіна Буданаў, які цяпер узначальвае офіс прэзідэнта, а да студзеня быў кіраўніком Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.

Паводле слоў Буданава, нават нягледзячы на «несправядлівую» і «захопніцкую» вайну, бакі павінны прытрымлівацца пэўных прынцыпаў. «Толькі так мы зможам наблізіць доўгачаканы ўстойлівы мір», — дадаў ён.

У канцы снежня 2025 года ў Крамлі заявілі, што Украіна нібыта спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна на Валдаі беспілотнікамі, і ў сувязі з гэтым Масква мае намер «перагледзець сваю пазіцыю» на мірных перамовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула