БЕЛ Ł РУС

Заўтра ў Жэневе адбудзецца сустрэча толькі Украіны і ЗША. Трохбаковыя перамовы могуць адбыцца на пачатку сакавіка

25.02.2026 / 14:12

Nashaniva.com

У чацвер, 26 лютага, кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў сустрэнецца з амерыканскімі перамоўшчыкамі Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі, піша РБК-Украіна.

Украінская дэлегацыя на перамовах, фота з тэлеграм Рустэма Умерава

«Першае пытанне — гэта prosperity package, гэта значыць пакет аднаўлення Украіны, і будуць абмяркоўвацца дэталі. Другое пытанне — падрыхтоўка да трохбаковай сустрэчы, якая ўжо будзе з Расіяй і, на наш погляд, адбудзецца на пачатку сакавіка».

Раней Уіткаф заявіў, што наступны раўнд трохбаковых перамоваў можа прайсці на працягу 10 дзён.

Таксама ён адзначыў, што на папярэдніх перамовах у Абу-Дабі расійская дэлегацыя праявіла ўмеранасць і прадэманстравала «сапраўдную камунікацыю»:

«Мы падзяліліся на асобныя пакоі. Адбываліся ваенныя перамовы, абмяркоўвалі эканамічнае развіццё. Што да расіян, мы ўбачылі пэўную ўмеранасць і, думаю, убачылі сапраўдную камунікацыю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула