У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць
Праз пару гадоў дамамі-«калодзежамі» сталічных жыхароў будзе не здзівіць: «Мінск-Свет» як можа стараецца напоўніць горад пабудовамі такога тыпу. Аднак у 2014‑м з’яўленне такога шматпавяховіка выклікала сапраўдны фурор.
У базе сэрвісу «Дамы і кватэры» з’явілася 43‑метровая аднапакаёўка па Чарвякова, 55, размешчаная на апошнім паверсе. І гэта, бадай, адна з самых незвычайных кватэр Мінска, піша Onliner.
Гаспадары вырашылі не драбіць яе на пакоі і пакінулі «опенспейс» у выглядзе кухні-гасцёўні. Адначасова з гэтым спальную зону (вельмі кампактную) вынеслі на паўтарачны паверх. Дзякуючы вышыні столяў гэта магчыма зрабіць.
Як пазначаецца ў аб’яве аб продажы, у каньку кватэра мае вышыню 4,95 метра, і гэтую перавагу выкарысталі. На жаль, дах скатны, таму і спальня атрымалася ў форме трохвугольніка. Яе плошчу можна ў думках прыплюсаваць да агульнай, каб было прыемней.
Аднапакаёўка гатовая да камфортнага жыцця: рамонт у ёй даўно зроблены, усё абжыта.
«Кватэра вольная. Хуткае афармленне. Санвузел — 7,2 квадратнага метра. Два мансардныя вокны як дадатковае дзённае святло. Кватэра можа быць прададзена з мэбляй і бытавой тэхнікай (халадзільнік, пасудамыечная машына, варачная панэль, выцяжка, кандыцыянер, пральная машына). Падлога: паркетная дошка і плітка», — удакладняецца ў аб’яве.
Прадаецца кватэра за 370 330 рублёў, або $130 000 у эквіваленце. Гэта значыць, адзін квадратны метр абыдзецца пакупніку амаль у $3000 па курсе.