БЕЛ Ł РУС

У Магілёве хлопец краў айфоны, падменьваючы іх на муляжы

25.02.2026 / 14:44

Nashaniva.com

Так ён скраў чатыры тэлефоны.

Загадзя набыўшы ў інтэрнэце муляж тэлефона iPhone, 21‑гадовы хлопец прыйшоў у ламбард, дзе папрасіў даць яму паглядзець сапраўдны айфон, які меўся ў продажы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Скарыстаўшыся адсутнасцю ўвагі з боку супрацоўнікаў, замест iPhone ён вярнуў муляж. Праз некалькі дзён паўтарыў аферу ў краме канфіскаваных тавараў у сталіцы, дзе на муляжы з радыёрынку падмяніў яшчэ тры арыгінальныя тэлефоны, паспяваючы пераклейваць цэннікі і налепкі з кодам.

Такім чынам яму ўдалося завалодаць Apple iPhone 15 Pro, 14 Pro Max, а таксама мадэлямі 12 і 11, шкода склала амаль 3000 рублёў.

Праз некаторы час факты падмены выявіліся, і супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі датычнасць да іх магілёўца, аднак «яблычных смартфонаў» пры ім ужо не было — ён іх прадаў.

У дачыненні да жыхара Магілёва следчыя завялі крымінальную справу за махлярства. У межах расследавання судовыя эксперты ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці правялі экспертызы датычна муляжоў тэлефонаў, канфіскаваных у краме і ламбардзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула