БЕЛ Ł РУС

Штаб-кватэру іранскіх мул у Тэгеране атакавалі ўзброеныя «народныя маджахеды»

25.02.2026 / 16:17

Nashaniva.com

Каля 250 «народных маджахедаў» 23 лютага напалі на штаб-кватэру мул Мотахары на захадзе Тэгерана. Сто з іх былі забітыя сіламі іранскага рэжыму, піша Bild.

Ілюстрацыйнае фота. Ali Mohammadi / Bloomberg via Getty Images

«Народныя маджахеды» (перс.: Mojahedin-e Khalq, MEK) — іранская апазіцыйная арганізацыя з шыіцка-ісламісцкімі і марксісцкімі ідэямі. З-за ранейшых узброеных акцый і тэрактаў у Іране і за мяжой яны некалькі гадоў знаходзіліся ў тэрарыстычным спісе ЕС.

150 байцоў MEK да вечара панядзелка «паспяхова вярнуліся на свае базы», заявілі самі маджахеды.

Факт сутыкнення і колькасць загінулых таксама пацвярджае агенцтва Tasnim, блізкае да Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Пра здарэнне паведаміла і газета Al-Akhbar, якая лічыцца неафіцыйным рупарам фінансаванай Іранам групоўкі «Хезбала».

Al-Akhbar назвала атаку «адной з самых небяспечных і складаных аперацый, праведзеных MEK у Іране пры прамой падтрымцы замежных спецслужбаў». Газета намякае, што за атакай стаіць ізраільская разведка «Масад». Аднак ніякіх пацверджанняў гэтага няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула