Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць на паўрубля
Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Здымак ілюстрацыйны
Сярод прадукцыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 45—50 капеек падаражэюць цыгарэты RB Perliamutr, на 40—45 капеек — некаторыя віды Rigins Original (Special, Aurum, Red), на 30—45 капеек — Dove, на 10 капеек — Kent Crystal Blue і некаторыя віды Rothmans. Цэны на цыгарэты NZ Charm Рубі Кампакт устаноўлены ў памеры 5,25 руб., Rigins Original Blue — 4,5 руб., на розныя віды Red Bor — ад 4,25 да 4,4 руб.
У лінейцы прадукцыі ТАА «Тытунь-інвест» на 10 капеек вырастуць цэны цыгарэт Kent Crystal Blue і Rothmans Blue, а таксама на Lucky Strike.
ТАА «Інтэр Табака» таксама падымае цэны на некаторыя віды цыгарэт Dove (на 40—45 капеек), на некаторыя віды Red Bor, RB Perliamutr і Rigins Original (на 45 капеек).
З цыгарэт, якія вырабляюцца ТАА «Сентоні ПРА», на 10 капеек павялічыцца цана Kent Crystal Blue і Rothmans Blue, а таксама некаторых відаў Lucky Strike.
Цэны на прадукцыю ІТАА «Алідзі-Вест» таксама падымуцца, у прыватнасці, на 10 капеек на цыгарэты Dunhill, Rothmans, некаторыя віды Kent і Lucky Strike.
Што тычыцца ТАА «Этэрна Прайм», то падаражэюць на 10 капеек некаторыя віды Kent, Rothmans і Lucky Strike.
Сярод тых, што ўвозяцца на тэрыторыю краіны дзяржаўным прадпрыемствам «Беларусьгандаль», на 10 капеек стануць даражэйшымі некаторыя віды цыгарэт Dunhill, Kent, Rothmans і Lucky Strike.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
Чытайце таксама:
У Літве перахапілі партыю кантрабандных цыгарэт, якія скінулі ў снег з цягніка
У Троках у мужчыны знайшлі 6 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт
У Польшчы зноў зафіксавалі залёт паветраных аб'ектаў з Беларусі