БЕЛ Ł РУС

Уводзяць забарону на лоўлю шчупакоў

25.02.2026 / 21:27

Nashaniva.com

З 1 сакавіка ў большасці беларускіх абласцей пачне дзейнічаць забарона на лоўлю шчупакоў. Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, абмежаванне будзе дзейнічаць да 15 красавіка і звязана з пачаткам веснавога нерасту.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У гэты перыяд рыба асабліва ўразлівая, таму яе вылаў можа нанесці шкоду папуляцыі.

Забарона з 1 сакавіка да 15 красавіка распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Мінскую вобласці. У Віцебскай вобласці тэрміны крыху іншыя — з 9 сакавіка да 23 красавіка.

Калі шчупак выпадкова трапіць у сетку ці на кручок падчас забароны, яго неабходна неадкладна адпусціць у тую ж ваду, дзе ён быў злоўлены.

За парушэнне правіл прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць. Сумы штрафу складаюць ад 10 да 30 базавых адзінак, што эквівалентна суме ад 450 да 1350 рублёў.

Чытайце таксама:

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў

У Клічаўскім раёне браканьеры злавілі больш за тысячу рыбін

На Дняпры злавілі шчупака-«кракадзіла»

Пад Гомелем злавілі гіганцкага шчупака ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула