БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксіст заснуў за рулём і справакаваў аварыю

25.02.2026 / 22:00

Nashaniva.com

25 лютага каля 18:20 у Мінску адбылася дарожная аварыя. 62‑гадовы кіроўца аўтамабіля Škoda, рухаючыся па вуліцы Арлоўскай, урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі Ford і Geely.

Ад удару машына Geely выехала на сустрэчную паласу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Škoda мог заснуць за рулём. Яго, а таксама 46‑гадовую пасажырку, даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула