БЕЛ Ł РУС

Вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Ліга чэмпіёнаў УЕФА. Патэнцыйныя пары — вельмі цікавыя

26.02.2026 / 08:30

Nashaniva.com

Стыкавыя матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў завершаныя. У аўторак і сераду вызначыліся восем далейшых удзельнікаў Лігі чэмпіёнаў.

«Галатасарай» выбіў з Лігі чэмпіёнаў «Ювентус»; Фота: Image Photo Agency/Getty Images

У гэту стадыю выйшлі: «Атлетыка» (Мадрыд), «Баер» (Леверкузэн), нарвежскі «Будэ-Глімт», англійскі «Ньюкасл», «Аталанта», «Галатасарай», «ПСЖ» і мадрыдскі «Рэал».

Прычым «Будэ-Глімт» выбіў лідара чэмпіяната Італіі «Інтэр», выйграўшы ў абодвух матчах, а «Галатасарай» вынес «Ювентус». 

Раней наўпрост у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйшлі восем найлепшых клубаў агульнага этапу. Гэта: «Арсенал», «Баварыя», «Ліверпуль», «Тотэнхэм», «Барселона», «Чэлсі», «Спортынг», «Манчэсцер Сіці»

Да іх далучыліся восем пераможцаў стыкаў. Хто з кім згуляе? У кожнага клуба па два патэнцыйныя супернікі:

«Арсенал» — «Баер» або «Аталанта»

«Баварыя» — «Баер» або «Аталанта»

«Ліверпуль» — «Атлетыка» або «Галатасарай»

«Тотэнхэм» — «Атлетыка» або «Галатасарай»

«Барселона» — «ПСЖ» або «Ньюкасл»

«Чэлсі» — «ПСЖ» або «Ньюкасл»

«Спортынг» — «Рэал» або «Будэ-Глімт»

«Манчэстэр Сіці» — «Рэал» або «Будэ-Глімт»

«Рэал» — «Спортынг» або «Манчэсцер Сіці»

«ПСЖ» — «Барселона» або «Чэлсі»

«Ньюкасл» — «Барселона» або «Чэлсі»

«Атлетыка» — «Ліверпуль» або «Тотэнхэм»

«Аталанта» — «Арсенал» або «Баварыя»

«Баер» — «Арсенал» або «Баварыя»

«Галатасарай» — «Ліверпуль» або «Тотэнхэм»

«Будэ-Глімт» — «Спортынг» або «Манчэсцер Сіці».

Лёсаванне 1/8 фіналу адбудзецца ў пятніцу. Першыя матчы гэтай стадыі пройдуць 10 і 11 сакавіка, у адказ — 17 і 18 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула