БЕЛ Ł РУС

Орбан напісаў Зяленскаму адкрыты ліст

26.02.2026 / 10:57

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у сацсетцы Х апублікаваў адкрыты ліст прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Орбан просіць спыніць антывенгерскія дзеянні.

Віктар Орбан. Фота: Janos Kummer / Getty Images

«Спадар Прэзідэнт,

На працягу чатырох гадоў вы былі не ў стане прыняць пазіцыю суверэннага венгерскага ўрада і венгерскага народа адносна расійска-ўкраінскай вайны.

На працягу чатырох гадоў вы працавалі над тым, каб прымусіць Венгрыю ўступіць у вайну паміж вашай краінай і Расіяй. За гэты час вы атрымалі падтрымку з боку Бруселя і заручыліся падтрымкай венгерскай апазіцыі.

Мы таксама бачым, што вы, Брусель і венгерская апазіцыя каардынуеце намаганні, каб прывесці да ўлады ў Венгрыі праўкраінскі ўрад», — піша Орбан.

Ён кажа, што спыненне нафтаправода «Дружба», які мае вырашальнае значэнне для энергазабеспячэння Венгрыі, ставіць пад пагрозу энергазабеспячэнне венгерскіх сем'яў.

«Таму я заклікаю вас змяніць сваю антывенгерскую палітыку!

Мы, венгерскі народ, не нясём адказнасці за сітуацыю, у якой апынулася Украіна. Мы спачуваем украінскаму народу, але не жадаем удзельнічаць у вайне. Мы не хочам фінансаваць ваенныя намаганні і не хочам плаціць больш за энерганосьбіты», — піша Орбан. 

Ён заклікаў неадкладна аднавіць працу нафтаправода.

«Больш павагі да Венгрыі!» — скончыў Орбан адкрыты ліст.

Паміж Украінай і Венгрыяй зноў абвастрыўся палітычны крызіс на фоне сітуацыі з нафтаправодам «Дружба», па якім Масква нанесла ўдар. Украіна заявіла, што трубаправод пашкоджаны, патрэбны рамонт і праверка бяспекі, таму транзіт цалкам прыпынены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула