БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Віцебска паспрабавала вырашыць праблему народным метадам і праглынула відэлец

26.02.2026 / 13:30

Nashaniva.com

У Віцебскую абласную бальніцу паступіла пацыентка з незвычайным іншародным прадметам у страваводзе — відэльцам. Як расказалі медыкі ў сваім Telegram-канале, дзяўчына спрабавала самастойна справіцца з недамаганнем з дапамогай народнага метаду.

Усё пачалося з болю ў жываце і адчування, што страўнік «стаў». Каб выклікаць ваніты, яна выкарыстала відэлец, але прадмет выслізнуў і захрас у страваводзе. Самастойна дастаць яго не ўдалося, і пацыентцы спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога.

Пасля абследавання дзяўчыну экстранна даставілі ў аперацыйную. Дзякуючы прафесіяналізму дактароў удалося пазбегнуць цяжкіх наступстваў.

Іншароднае цела не ўрэзалася ў сценкі стрававода, што значна спрасціла задачу. Пад наркозам акуратна перамясцілі ў страўнік, а затым дасталі падчас адкрытай паласной аперацыі.

Зараз пацыентка знаходзіцца ў прытомнасці і ўжо пераведзена ў звычайную палату. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула