БЕЛ Ł РУС

25‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у 12‑ы клуб у кар'еры

26.02.2026 / 14:10

Nashaniva.com

Паўабаронца Кірыл Кірыленка стаў гульцом магілёўскага «Дняпра», які вярнуўся ў вышэйшую лігу пасля года ў першай.

ФК «Дняпро»

Папярэднім клубам футбаліста была мазырская «Славія», куды ён перайшоў летам мінулага года і правёў пяць матчаў, выходзячы на замену, адзначыўшыся адной галявой перадачай.

Таксама ў мінулым годзе Кірыленка выступаў за дзяржынскі «Арсенал» (8 матчаў, 3+1), а затым за кішынёўскі «Зімбру» (2 матчы, 0+0), піша football.by.

Сярод яго ранейшых клубаў таксама: брэсцкае «Дынама», БАТЭ, «Карпаты» (Львоў), «Алімпік» (Данецк), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), румынскі «Брашаў», «Нафтан» і МЛ «Віцебск».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула