У Парку Чалюскінцаў з кола агляду знялі кабінкі ФОТАФАКТ
Мінскі парк рыхтуецца да рэканструкцыі. Плануецца спарадкаваць цэнтральную алею і прылеглую тэрыторыю.
Фота: Мінск-навіны
Уздоўж асноўных алей з’явяцца 10 нестацыянарных кавярняў і 32 гандлёвыя павільёны.
Таксама парк папоўніцца атракцыёнамі, у тым ліку і новым «Колам агляду».