БЕЛ Ł РУС

Кітаец прысвоіў кашалёк беларуса, але строга караць яго не сталі

26.02.2026 / 16:38

Nashaniva.com

Жыхар Кітая, які прыляцеў у мінскі аэрапорт, знайшоў кашалёк беларуса з буйной сумай грошай і забраў яго сабе, аднак замест крымінальнай адказнасці атрымаў толькі штраф, паведамляе «Мінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Інцыдэнт адбыўся ў лютым на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Мужчына, які прыляцеў у Беларусь з кітайскага Шанхая, заўважыў кашалёк, які нехта выпадкова пакінуў, і вырашыў забраць яго сабе. Унутры знаходзіліся грошы і іншая маёмасць на агульную суму 2948 рублёў.

Падчас папярэдняга расследавання абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну, вярнуў кашалёк з грашыма і кампенсаваў пацярпеламу маральную шкоду. Суд улічыў яго раскаянне і тое, што шкода была кампенсаваная, таму мужчыну прыцягнулі не да крымінальнай, а да адміністрацыйнай адказнасці. У выніку ён заплаціў штраф сумай 1350 рублёў у даход дзяржавы.

У пракуратуры таксама адзначылі, што сітуацыя адбылася ў тым ліку з-за неасцярожнасці пацярпелага: ён выпадкова выпусціў партманэт на стаянцы таксі каля будынка аэрапорта.

Чытайце таксама:

Жыхарка Пінска скрала кашалёк і спаліла яго разам з грашыма

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

У Мінску жанчына прыйшла ў царкву і абакрала там старасту прыходу

Каментары да артыкула