БЕЛ Ł РУС

За месяц колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася амаль на паўтары тысячы чалавек

26.02.2026 / 16:44

Nashaniva.com

У студзені 2026 года ў эканоміцы Беларусі было занята 4162,8 тысячы чалавек. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат). Гэта на 1,4 тысячы менш, чым у снежні 2025 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

Калі параўноўваць год з годам, то ў студзені 2025‑га ў эканоміцы Беларусі было занята на 31,2 тысячы чалавек менш, чым цяпер — 4131,6 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» ўзламалі «Хімвалакно» — яно пастаўляе прадукцыю для абшыўкі касак і бронекамізэлек для расійскай арміі

Сярэдні заробак за студзень істотна зменшыўся

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць

Інфляцыя ў студзені склала 0,5 працэнта

Каментары да артыкула