БЕЛ Ł РУС

Іран адхіліў ключавыя патрабаванні ЗША па ядзернай угодзе

27.02.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Іран адхіліў ключавыя патрабаванні ЗША для заключэння ўгоды па ядзернай праграме падчас перамоў 26 лютага ў Жэневе, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Паводле іх слоў, спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і зяць Джарэд Кушнер заявілі, што Іран павінен знішчыць тры асноўныя ядзерныя аб’екты — у [»Place», «Фардо», «Iran nuclear site», «Натанс»] і Ісфаханінфармацыйнага савета ўрада Ірана Эльяс Хазраці па выніках перамоў заявіў, што «з Ірана нічога вывозіцца не будзе», а ўзбагачэнне ўрану «працягнецца ў адпаведнасці з патрэбамі краіны».

«Разглядаюцца і іншыя варыянты, уключаючы разбаўленне. Іран імкнецца да адмены санкцый», — адзначыў Хазраці.

Чытайце таксама:

Іран хоча прапанаваць Трампу нафтавую здзелку, каб ён яго не чапаў

Каментары да артыкула