БЕЛ Ł РУС

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола

27.02.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Замест яго пасаду зойме былы гандбаліст Сяргей Рутэнка, які зараз кіруе тэнісам.

Максім Рыжанкоў. Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP

Былы гулец зборнай Беларусі па гандболе і старшыня Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка вылучаны ў якасці кандыдата на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ мінулай вясной прапанаваў змяніць кіраўніцтва Беларускай федэрацыі баскетбола, якую ўзначальвае міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

«Няхай займаецца міністэрствам. А туды трэба знайсці моцнага чалавека, які будзе даваць вынік», — казаў Лукашэнка.

З ягоных слоў, у Рыжанкова і так шмат задач, а ў баскетболе назіраюцца праблемы.

Беларускі баскетбол зараз знаходзіцца ў глыбокай коме. Па-першае, пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну беларускі баскетбол знаходзіцца ў міжнародным бане. Беларускія клубы адхіленыя ад еўракубкаў і турніраў з удзелам зборных.

Па-другое, выступ мінскіх «Цмокаў» у Адзінай лізе ВТБ (фактычна Адкрыты чэмпіянат Расіі) быў вельмі слабы, каманда некалькі разоў датэрмінова займала апошні радок і апошнія гады не гуляе ў ім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула