Рэнтабельных запасаў нафты ў Расіі хопіць на 32 гады
Рэнтабельных запасаў нафты ў Расіі хопіць на 32 гады. Пра гэта распавёў віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Новак падчас адкрытай сустрэчы са студэнтамі ў адукацыйным цэнтры «Сірыус», піша «Дождь».
Паводле яго слоў, рэнтабельныя запасы нафты ў РФ на цяперашні момант ацэньваюцца на 15 млрд тон. Іх павінна хапіць на 32 гады.
Пры гэтым геалагічныя здабывальныя запасы нафты складаюць каля 31 млрд тон. Гэтага можа хапіць на 62 гады.
Разам з тым пастаянна вядзецца разведка новых запасаў. А ацэнка перыяду, на які іх можа ставаць, таксама залежыць ад тэмпаў здабычы.