БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з беларускімі добраахвотнікамі і валанцёрамі

27.02.2026 / 15:23

Nashaniva.com

Сёння Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніком абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Вадзімам Кабанчуком правяла сустрэчу з беларускімі добраахвотнікамі і валанцёрамі, якія ваявалі на баку Украіны, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: прэс-слжба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала беларускім добраахвотнікам за іх мужнасць і прынцыповую пазіцыю ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі: «Беларускія добраахвотнікі зрабілі і працягваюць рабіць велізарны ўнёсак у барацьбу супраць расійскай агрэсіі. Дзякуючы вам свет бачыць: беларусы — не саўдзельнікі гэтай вайны, а народ, які змагаецца за бяспеку ўсяго рэгіёну».

Удзельнікі абмеркавалі стратэгічнае супрацоўніцтва з Украінай і візіт беларускай лідаркі ва Украіну, які адбудзецца найбліжэйшыя месяцы. 

Асобная ўвага была нададзеная пытанням легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Таксама абмеркавалі ўмовы для беларускіх ветэранаў, а менавіта неабходнасць перагляду нормаў, якія фактычна прыраўноўваюць беларускіх добраахвотнікаў да грамадзян краіны-агрэсара; забеспячэнне выплат сем’ям загінулых; павелічэнне тэрмінаў легальнага знаходжання пасля заканчэння кантракта, спрашчэнне легалізацыі ва Украіне, стварэнне механізмаў рэсацыялізацыі пасля службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула