БЕЛ Ł РУС

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны

28.02.2026 / 07:29

Nashaniva.com

«Мне вельмі падабаецца іх лідар», — сказаў прэзідэнт ЗША журналістам.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША заявіў, што вельмі паважае Аляксандра Лукашэнку, а з Беларуссю ў яго выдатныя адносіны. Пра гэта ён расказаў 27 лютага на экстраннай прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне перад паездкай у Тэхас, звярнуў увагу на словы кіраўніка Злучаных Штатаў Reform.news.

Журналіст спытаў у яго, ці плануюць ЗША аднавіць адносіны з Беларуссю. На гэта Трамп адказаў, што ў яго з Беларуссю «цудоўныя адносіны».

Частка размовы цалкам.

Журналіст: Спадар прэзідэнт, ці плануеце вы аднавіць адносіны з Беларуссю? Ці плануеце вы аднавіць дыпламатычныя і іншыя адносіны з Беларуссю? З Беларуссю ў Еўропе?

Трамп: Так, я добра ведаю Беларусь, вядома. Працягвайце.

Журналіст: Вы плануеце аднавіць адносіны з імі?

Трамп: У нас цудоўныя адносіны. Я вельмі паважаю іх лідара. З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны.

Журналіст: У вас ёсць нейкія ўмовы для іх? Па зняцці санкцый?

Трамп: Мне вельмі падабаецца іх лідар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула