БЕЛ Ł РУС

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

28.02.2026 / 07:52

Nashaniva.com

Самалёт балівійскіх ВПС пацярпеў крушэнне пры спробе прызямліцца ў аэрапорце горада Эль-Альта побач з Ла-Пасам, паведамляе мясцовы тэлеканал Unitel.

Скрыншот відэа

Паводле звестак мясцовага ўпраўлення авіяцыі, лайнер выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы на ажыўленую шашу, разваліўся і загарэўся. Яго абломкамі былі пашкоджаны аўтамабілі, якія ехалі ў гэты час па шашы.

У выніку катастрофы, як паведамілі ратавальнікі, загінулі не менш за 15 чалавек, у тым ліку экіпаж самалёта і людзі, якія знаходзіліся ў аўтамабілях.

Як удакладняе Unitel, самалёт па замове мясцовага цэнтрабанка перавозіў у Ла-Пас новыя банкноты, якія пасля крушэння лайнера разляцеліся па акрузе. На месцы інцыдэнту сабралася вялікая колькасць людзей, якія спрабавалі сабраць купюры, паліцыі давялося ўжыць для іх разгону слезацечны газ, паведамляе тэлеканал.

Пазней кіраўнік цэнтрабанка Балівіі Давід Эспіноса абвясціў, што банкноты, якія перавозіліся гэтым самалётам, несапраўдныя і да аплаты прымацца не будуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула